Перайсці да зместу

Старонка:Паэмы (Бядуля, 1927).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

„Памёр Ленін“.
Смуткам роспаччу вачэй
прарубы вуліц ажалобіліся
Урачыста шопатна вакол.
А ён глядзіць з тысячаў портрэтаў
тысяччу вачэй з нямою думай
з абурштыненых вітрын,
са сьцен, з вакон, з пакояў,
з часопісаў, лістовак,
з кніг на розных мовах,
абрамлены жалобнай чорнай сьцежкай.
Абрысы чэрапа так дзіўна-вялічавы,
ў ім туліцца дабро і бацькі і прарока,
сталёвы гарт бароцьбаў асілка-вялікана,
і думы гэнія, што каленай стралой
імчацца, віхрацца, пылаюць
з цясьнінаў прошласьці туманнай
у будучыны сонечную далеч.

II

Жалобы дні плывуць ў бяздоньне дзён,
бы ў каменную глотку сьфінкса.
І зморшчыны па тварах мас
ратаі смутку-роспачы
аруць у барозны.
То — сьмерць асілка.
Канчына Промэтэя:
— Памёр Ленін,
— Няма Леніна,
— Жыве Ленінізм, —
жар-птухі радыё з Масквы
Марозьліва-гарачай,
вульканіста-бунтарскай,
Вэзувію падобнай,
па сьвеце ўсім, маўляў маланку,
вестку ймчаць.
Ночна-макавыя колеры,
рэволюцыйны знак жалобы,
нябыцьця ноч і пломень-кроў змаганьня
шлюбуюцца ў адно.
Палахліва-жудасны той шлюб
чырвона-чорны.
Мазольны люд сусьвету ў момант пазнае:
— Памёр Ленін,
— Няма Леніна,