Сярод белых лясоў, абамлелыхлугоў
Рыхтаваць будуць веі-ігрышчы.
Будзе сонца пякчы ўлетку жоўты пясок
На магіле сівога музыкі.
Будзе пушча будзіць: „Гэй, устань, каласок!
Чаму змоўклі дударскія зыкі?“
Плача бедны народ, у жалобе ўвесь край,
Льлюцца горкія сьлёзы бясконца.
Валасы свае рве гарапашны ратай:
„Што пакінуў ты нас, абаронца?“
„Будуць цюкаць на нас, будуць люкаць на нас,
Будуць крыўдзіць паны, паняняты.
Наша сонца зайшло, яркі вогнічак згас,
Што рабіць без цябе, голуб-тата?“
„Аздабляў нам жыцьцё роднай песьняй сьвятой,
Працаваць было лёгка і лоўка.
Ня кідай нас, стары! пачакай-жа, пастой!
Надалей будзь вясновым салоўкам…“
24. Як Дудар граў на небе перад богам,
потым апусьціўся на зямлю і астаўся
вісець над бацькаўшчынай паміж небам і
зямлёй
Вось памёр дзед-Дудар, ці хацеў, не хацеў.
Пахавалі ля шляху-дарогі.
Нібы птушка-арол, угару паляцеў
Аж на самае неба да бога.
Дзеду лёгка было на нябесных палёх
Без балот, без лясоў, без вазёраў;
Было добра яму: яго слухаў сам бог,
Сонца, месяц, і хмаркі, і зоры.
Чараваліся ўсе, любаваліся ўсе, —
І сьвятыя дзяды і анёлы,
Зьзялі вочы ў сьлязох, у надгорнай pace, —
Гэткай песьні ня чулі ніколі.
Увесь смутак балот паляшуцкай зямлі
Красаваўся пад божым пасадам;
Гукі буйна цьвілі, гукі ціха плылі,
Гукі сыпалі сонечным градам.