Перайсці да зместу

Старонка:Паэмы (Бядуля, 1927).pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Прападзе наўсягды. Будзе вольна ў палёх.
Сьветлым Розумам Вой той завецца.

Забудуецца край. Загрыміць на ўвесь сьвет
Нябывалаю славай-грымотай;
Паляшук зажыве, бы пад сонцам мак-цьвет,
Заваюе навекі балота.

19. Ільля палюе чарцей. Цмок нішчыць
паляшукоў

Над Палескай зямлёй полаг неба вісіць
Вялізарнай тканінай шаўковай
Рослы волат-ратай — Сонца ў неба стаіць
І блішчыць галавою агнёвай.

Гляне вокам уніз, патрасе галавой, —
Рассыпаюцца кудры-праменьні;
Неба рупна арэ залатою сахой,
Сее іскры-дабро поўнай жменяй.

Стада хмар ён пасе, штук нязьлічана шмат,
З крышталёвых крыніц ён іх поіць;
То пагоніць у кут, то іх верне назад,
Над Палескай ральлёй ён іх доіць.

Малако льецца ўніз, бы з вядра, плюх і плюх,
Корміць-сыціць абшар лугавінаў.
А тым часам імчыць па балоце злы дух,
Ён з вясковых людзей строіць кпіны.

А нячысьцікі ўсе пад вадою кішаць,
Толькі бурбаўкі пырсь сінім кругам.
Вось задумаў Ільля тут чарцей паляваць
Над балотам, над лесам, над лугам.

Разыграўся грымот, смаліць-паліць пярун,
І маланка агністая скача.
Сярод дня сее страх Ільля — строгі вяшчун,
Ён палюе чарцей, нібы качак.

Ільля громам грыміць: „Так, так так! Го-го-го!“, „О, лупі яго, бі яго, гада!“
„Трах, трах, трах па зубах, ды па карку яго!“
„Трэсьні раз і другі ў гэту здраду!“