Старонка:Паэма імя вызваленьня (1930).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

5

Беларусь у Янкі Купалы
безназоўнаю векавала.

А ў Якуба Коласа
і пазбаўленая права голасу.

У Бядулі — бядой бедавала.
У Гартнага — ледзь бунтавала.

А выйшла —
безназоўная і безгалосая
па Чароту на вогнішча босая.

Па Александровічу Андрэю
ахрысьцілася ў завеях
і цяпер завецца
Беларусьсю Савецкай.