Старонка:Паэма імя вызваленьня (1930).pdf/19

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

6

Было-бывала…
(Вока
глыбей кінь!)
На кожным кроку:
цымбалы,
дудкі
і жалейкі.

Песьні жальбы,
гусьляры…
Край пакутуе.
Жах —
жаль быў.
Земляры:
пот
працы
лютае.

Гне з берагоў гнеў, —
і ў завірусе —
радзіў новы сьпеў
Новай Беларусі.