Старонка:Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народа.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Ня адзін народ ня стаіць на таком страшном бяздарожі і нацыанальна-духоунаго жыцьця і палітычнаго бязправя як мы беларусы. Сотні год наш увесь бяздольны народ бяз свету, бяз свайго чалавечаго імяні бродзіць у цемры нацыанальнай нясвядомасці, а дзеля гэтаго служыць толькі афярай здзеку і пагарды.

Ня будучы свядомым свайго нацыанальнаго імяні, ня карыстаючы з сваіх творчых дароу натуры у святле уласнай сваей душы, ен ня можа выйці на дарогу праудзіваго поступу да культуры, ня можа іці у поруч з другімі нацыямі да агулова чалавечых ідэалау, а стаіць адзінокі, сіратлівы, адгарожаны кітайскаю сцяною ад цывілізацыі, ня магучы даць тых вялікіх скарбоу духа, якія носіць у сабе.

Праз чужую мову, культуру, праз чужую народнасць ня адзін народ ня можэ прыці да агулова чалавечых ідэалау раунапрауным сябрам; калі ен страціць сваю мову, народнасць, сваю нацыанальную душу і пойдзе па дарозе культуры, то памінаючы тоя, што у даным разе ен будзе толькі простым слугою таго, пад чыім імянем ен будзе іці, — ен прыдзе ня к культуры а к сваей нацыанальнуй смерці, якая выльецца у цяжкі вяковы летаргічны сон.

Асвета і культура у нашай мове, у духу нашай нацыі і нашай народнасці для нас цяпер патрэбны як ніколі. Яны дадуць нам можнасць падняцца з той вяковай пропасці, у каторуй знаходзіцца наш народ да сюль; яны з беларуса-пакорнаго слугі усіх, зробяц раунапраунаго грамадзяніна бяз памылак магучаго каваць свае щасця, сваю долю; яны уваскрэсяць яго да творчай гасударственнай працы пад уласным нацыанальным сцягам; яны заставяць другія народы паважаць імя беларуса, а ня глядзец на яго як на нешта мертвая, часамі з усмешкай...

Дзесяцімільенны беларускі народ працаунічы, што снуець сваю долю па убогіх весках і мястечках, доугія годы чакая свету праудзіваго у цемры сваей нясвядомасці, стогне і мучыцца пад навалам яе атдаючы свой розум, чучьце у карысць чужынцам, і, цяпер, у час нябывалай ломкі і крызысу паньствау і народау, ен пачці стаіць забыты на разстаі бяздарож’я, гадаючы якія новыя ланцугі прынясе яму заутрашні