Старонка:Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народа.pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

данаго народу. І камуж ня вядома, што як эканамічныя багацьця, так і карыстныя для народу сацыальныя парадкі даны народ, як нацыя, зможа здабываць і устауляць толькі тады, калі ен уладарствуя сам сабою, будучы свядомым сябе, ня залежна ад другіх народау. Пад якою культурнаю апекаю народ-бы ня быу, аля калі гэта апека будзе чужою, то яна ніколі ня дасць яму карысці і у канцы канцоу прывядзе яго да поунаго упадку.

Прыведзяных двух прымерау досць, каб ясна бачыць, што нацыанальная жыцьце цесна злучана з жыцьцем палітычным у яго самастыйнай і нязалежнай форме.

Кінуты дэмакратыей у час гэтай крывавай вайны лозунг самаадзначэнья кожнаго народу, больш як калі патрэбяй цяпер для правядзення яго у жыцьце. Гісторыя добра научыла народы, што большая частка войн вядзецца і вялася за насілная прылучэньня пад свае уладарства адным народам другога - з адной стараны і што народ, насільна прылучыушы пад свае уладарства слабіны народ гэтым самым капая сабе магілу, бо уселякі народ можа развівацца у кірунку к добрабыту толькі тады, калі ен зложаны з аднародных гарманыйных элемэнтау, а уселякая спрэчнасць рана ці поздна давядзе яго да поунаго развалу, чаго гісторыя ня раз вучыла і што мы цяпер бачымо з Расеяй. Ды і насільная прылучэньня адным народам другога ня апраудвая сваей важнейшай мэт - эканамічнаго збагачэньня, бо да сюль мы бачылі, што народ, насільна прылучыушы пад свае уладарства другі народ, вялікую частку сваіх сіл траціць на тоя, каб утрымаць сілай загорнутыя пад сваю уласць, народы у пакоры, каторыя ніколі ня перэстаюць рвацца к волі, к самаадзначэньню.

Самаадзначэньня кожнаго народу ня толькі карыстна для яго аднаго, бо вядзе яго па праудзівуй дарозе цывілізацыі, культуры і дабрабыту усяго чалавецтва, аля такжэ карыстна і для усіх народау, бо сваім жыцьцем - ня чынячы ніякіх прашкод на дарозе росту чалавечаго духа, здабыцьця эканамічных багацьцяу і паляпшэньня сацыальных варункау жыцьця - прыбліжая у сваей частца усе чалавецтва да вялікіх ідэалау волі, брацтва, каханьня.

IX.

Для нас, беларусау, патрэбнасць нацыанальнаго жыцьця і самаадзначэньня народу - гэта патрэбнасць усяго нашаго быту.