Старонка:Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народа.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

дзень. Цяпер як ніколі павінны прыці да яго лепшыя сыны, каторых ен ускарміу, узрасціу і дау можнасць у свеце разпазнаваць хараство і цемру, прауду і крыуду — павінны прыці правадырамі і павясці свой народ да нацыанальнаго самаадзначэньня.

Найцяжэйшы час перажывая цяперь беларускі народ. Крывавымі слязмі ен піша цяпер сваю гісторыю, стаючы над зруйнованай сваей бацькаущынай...

Толькі цяпер, у час смерці і васкрашэньня, каб наш народ ізноу ня астауся на доугія гады нявольнікам і афярой здзеку, мы павінны разбудзіць яго со сну нясвядомасці да разумнаго нацыанальнаго быту, будовы сваей бацькаущыны на падставе нашай народнасці і жадань народа. Пакуль наш народ ня будзе разбуджаным са сну нацыанальнай нясвядомасці, пакуль ен ня станя зусім свядомым свайго «я», свайго уласного імяні, пашаны сваей чалавечай гордасці, пакуль яго розум і дух ня стануць на моцнуй нацыанальнуй падставе, ня дасягнуць мэты развіцьця, і, пакуль будзе усе ящэ пагарджаным слугою другіх, мы, святлейшыя яго дзеці, павінны працаваць і працаваць ня пакладаючы рук, бо калі будуць ізноу надзеты на народ кандалы нясвядомасці і нацыанальнай смерці, то віною гэтаму будзем мы і праклены гісторыі падуць на нас.

Да працы нас павінна заахвочваць і гнаць разумаваньня наша, што щасця ест толькі там, гдзе ест свет, культура, воля. Усеж гэта можна толькі здабыць на ніве грамадзянства свядомаго сябе, свайго нацыанальнаго імяні.

Пры усем гэтым мы павінны памятаць, што разбудзіць народ да нацыанальнай свядомасці, гэта ня значыць стварыць нейкую ідэю уваскрашэньня уміраючай нацыі і даць яе народу як нешта новая, гэта — асвяціць толькі святлом нашаго знаньня дарогу блудзячаму у цемры гістарычнаго бяздарож’я народу беларускаго, падзеліцца з ім, у імя справедлівасці, сваім знаньнем; натуралізаваць скрытыя у глыбі народа жаданьня у канкрэтныя формы, да каторых ен рана ці позна мусіць прыці сам.