выгналі мяне адтуль, прыйшоў сюды, яны і тут!.. Вунь глянь!.. Ён… гэты парабак!..
Нянька. Нічога і нікога тут, панок, няма!..
Сурынта. Я-ж толькі-што іх голас чуў!..
Нянька. Каго?..
Сурынта. Той парабак, якога… нібы я… забіў!.. Ох, памяць, памяць… іх было шмат… Хто можа помніць усіх і ведаць?!.
Нянька. Ляглі-б, паночку!..
Сурынта. Не!.. Не магу!.. Чакаю аканома…
Нянька. Ён дзесьці прапаў!.. Тры дні яго няма…
Сурынта. Ён прыдзе!.. Што абяцаў, то прынясе!.. (Дзесь далёка павень запяяў. Сурынта ўстрывожана, шэптам). Няня! чуеш?..
Нянька. Чаго-ж палохацца?!. Гэта-ж на сяле пяюць пеўні!..
Сурынта. Няпраўда! Гэта — страхі, прывіды!.. Яны штоноч пяюць!.. састраху сэрца біцца перастала!.. Няня!.. ідзі скажы духоўніку, каб ён маліўся за мяне!.. Няхай і хор сьпявае ціха, ціха… Можа, я пад сьпеў засну, быць можа, я ня буду чуць…
Нянька. Духоўнік ужо з сіл выбіўся і сьпевакі паснулі! Хай адпачнуць: каторую ўжо ноч яны ня сьпяць!..
Сурынта. Няня! Прашу цябе — ты разбудзі духоўніка; няхай ён моліцца!.. (Глянуў у кут). Во! ён зноў стаіць тут!.. (Моцна). Няня! Я цябе малю… (Яшчэ мацней). На ногі ўсіх маіх паданых, уланаў — верных слуг!.. — Я-ж не магу, мне страшна!.. Няня! выжані яго адсюль. (Мацней). Ну, выжані, прашу