Кася. Скажы мне, нянечка, маг-ла б ты для мяне?..
Нянька. Што, дзеткі?
Кася. Я хачу паклон апошні аддаць матчынай магіле!.. Пойдзем разам!..
Нянька. Зараз?.. Ноччу?..
Кася. Ня страшна! Прыйду я, прытулюся да сырой магілы… Няхай пачуе сьлёзы свайго дзіцяці!.. Я-ж у гэтым, ведаеш, не вінавата!..
Нянька. Касенька, ня трэба зараз!..
Кася. Тады адна! (Пайшла).
Нянька. Касенька!.. Куды-ж ты ў гэтакую цем! (Пайшла за ёю).
Сурынта. Бясконцая якая ноч!.. Страхі… прывіды… спаць не даюць мне, сіл няма змагацца… (Сеў на крэсла, апусьціўшы галаву, пасьля вялікай паўзы). Хто? Тут… хто?.. (Углядаецца ў цёмны куток). Не пазнаю!.. Хто? Парабак?.. што, засеклі?.. Хто засек?.. Я?.. Не памятаю!.. Я-ж казаў… не памятаю!.. Дай мне спакой — за тваю душу духоўнік моліцца штодня!.. О, не магу!.. (Сеў апусьціўшы галаву).
Сурынта. Маліцца не магу!..
Нянька. Чаго-ж было ўставаць вам, пане!..
Сурынта (са страхам доўга ўглядаючыся). Няня! Ты? (Нянька адказвае). Пабудзь тут, нянечка, са мною: страшна… Сіл няма змагацца… прывіды