мяне!.. Дзе цяпер мая дарога! (Упала на калены ля крэсла і ціха плача).
Увайшла нянька.
Нянька (на вобраз). Божа справядлівы!.. За што твая напасьць?!. Божа, божа!..
Кася (моцна крыкнуўшы). Няпраўда!.. Няма бога!.. Я перад усім сьветам скажу, што яго няма!..
Нянька (спалохаўшыся). Кася! што ты кажаш!
Кася. Ну, нянечка, якую-ж назву заслужыла я цяпер?.. Дзе-ж быў бог?!. Я з родным бацькам жыла, як яго жонка!.. Дзе-ж божая была рука?!. На месца сваёй маткі!..
Нянька. Ты ахвяра перад богам!.. Касенька, усё даравана табе!.. Бог літасьцівы!..
Кася. Лепш памажы мне ўцячы!
Нянька. Дзеткі, нікуды не ўцячэш!..
Кася. Тады я рукі налажу!.. (Арганы і сьпевы спыніліся).
Нянька. Дзеткі, пашануй хоць маю старасьць, застанься з намі!..
Кася. Не, толькі ўцякаць магу я!..
Нянька. А як-жа будзе з бацькам?..
Кася. Мне ўсёроўна!..
Нянька. Ён зусім хворы!.. Хто-ж зашануе і матчыну магілу?..
Кася. Не магу!.. Праклятаю перад усім сьветам стану!.. Не, толькі ўцякаць!..
Нянька. Як рассудзіць такую справу!..