ДЗЕЯ ПЯТАЯ
Нянька. Дачка пана!
Аканом (крадучыся, выйшаў на сярэдзіну пакою, азірнуўся). Моляцца!.. Сурынта дажывае свае дні!.. У бога ласку вымаліць ён хоча!.. Н-не, мой даражэнькі!.. Усё рушыцца, усё ляціць у бяздоньне!.. Яшчэ адна патуга і на пасадзе панскім будзе пуста… Каторую ўжо ноч ня сплю, чакаю яго сьмерці!.. (Становіцца на калены перад абразом). Божа літасьцівы, будзь ласкаў, памажы мне ў гэты цяжкі момант!.. Рукамі ўласнымі капліцу я збудую ў імя спаса!.. (Прыслухоўваецца). Нехта ідзе, яна, няйначай!.. (Кідаецца ў роспачы, шукае выхаду). Цяпер мая ты будзеш!.. (Зноў пад стол схаваўся).
Кася. І дзень, і хвіліну праклінаю!.. Праклінаю цябе ў тваім палацы, як вырадка людзкога!.. Няхай праклён пачуе зямля сырая!.. Хай паглыне яго і палац пракляты! О, доля, доля!.. Куды-ж ты завяла