Перайсці да зместу

Старонка:Пан Сурынта (1930).pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Увайшла нянька.

Нянька. Як кропля вады — маці!.. Што будзе, калі ён яе спаткае — бяда!..

Убягае парабок Пракоп.

Пракоп (устрывожана). Нянечка! Толькі я ўзышоў на ганак, аж бачу…

Нянька. Каго?

Пракоп. Паню… з таго сьвету!..

Увайшла Кася.

Пракоп (глядзіць на Касю, хрысьціцца). Вось… пані… былая наша! (Выбег).

Кася (са страхам). Нянечка! Што гэта значыць? Хто-ж я? (Прытулілася са страхам да яе).

Увайшоў Сурынта.

Сурынта (з жахам моцна крыкнуў). Рузя!

Кася (дзіка крыкнуўшы). Мама! (Павалілася).

Сурынта (стоячы пры крэсьле). Нянька, хто-ж яна?

Сурынта захістаўся і сеў.

ЗАСЛОНА.