Гэта старонка не была вычытаная
ДЗЕЯ ЧАЦЬВЕРТАЯ
Дэкорацыя II акту. У пакоях пана Сурынты. Уваходзіць нянька з запаленаю сьвечкаю і ставіць яе ля абраза.
Нянька (стала на калены). Божа міласьцівы! Ты дараваў яму жыцьцё, вырваў з рук гайдамакаў, вярні-ж яму сілы!.. Ня дай памерці!..
Уваходзіць Кася (глянула на запаленыя сьвечкі і спалохалася).
Нянька. Чаго, дзеткі, спалохалася?..
Кася. Няня! Што — памёр?..
Нянька. Заснуў!.. Не палохайся, галубачка, палепшае!.. Няшчасьце абмінула, іначай цяпер жыць пачнем!.. Міласьць ён табе вялікую дараваў: чалавек ты цяпер вольны!..
Кася. Ня радуе мяне ўсё гэта!
Нянька. Жывеш-жа ты цяпер не з парабкамі. (Сказала гэта, уздыхнуўшы).
Кася. А з ім! (Прыкрая паўза). Так, нянечка, павінна я прызнацца!.. Я жыву з ім… (Заплакала).
Нянька. Чаго-ж ты плачаш, дзеткі! Няўжо-ж ты сэрцам адчуваеш нейкую трывогу?
Кася. Так, нянечка, я адчуваю, што на краю я гібелі, што скончыцца ўсё няшчасьцем! (Плача).