Перайсці да зместу

Старонка:Пан Сурынта (1930).pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чуваць здалёк сьпеў. Віцька сеў, замысьліўся, а пасьля дае сыгнал у рог).

Віцька (моцна). Гэй, грамада, каці віно сюды! Гуляць сягоньня будзем, а заўтра ў дарогу зноў. (3 песьняй прыйшлі казакі, з імі музыкі, пачалі скакаць. Раней чатыры пары скачуць казацкі танец з шаблямі, а потым стары казак танцуе гапака).

ЗАСЛОНА