Перайсці да зместу

Старонка:Пан Сурынта (1930).pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нянька. Ня плач! Ты-ж будзеш гаспадыняю над усім!.. Табе апіша ўсё!..

Кася (зьдзіўлена). Мне?

Нянька. Табе! Ты яму напамінаеш набожчыцу, падобна вельмі да яе! (Туліць яе да сябе). І твар, і вочкі!.. (Уздыхнула). Такая-ж самая радзімка на шчацэ!.. Дзіцятка ты маё!.. (Моцна прытуліла і заплакала). Дзіцятка роднае!.. Як моцна я цябе кахаю!..

Кася (са страхам). Нянечка! Чаго ты плачаш! Мне-ж страшна! (Мацней). Скажы, у чым справа!..

Нянька (стрымаўшы сьлёзы). Было гэта ў летні вечар… Праз могільнік мы ішлі… Сьпявалі салаўі і раптам завыў войк, стрэл… (Са страхам). Ах!.. Пралілася кроў! (Пауза). Не палохайся, галубка, гэта ўспамін далёкі — страшны ўспамін!..

Кася. Нянечка! Тут нейкая ёсьць таямніца! А здагадацца не магу… Казалі, я падобна… Нянечка, я гэта чула… Казалі парабкі, на могільніку помнік, на ім портрэт… Няня, чаму мяне так цягне на магілу пані…

Нянька. (скрываючы). Ня ведаю, галубачка, ня ведаю!..

Кася. Нянечка! скажы, якая была пані? Ці ёсьць дзе вопратка яе?

Нянька. Ёсьць! 18 год я берагла… Хадзем, я пакажу табе!

Кася. Хадзем! (Пайшла ў бакоўку, а няня засталася).

Нянька. На сваіх руках яе маленькую я калыхала, а цяпер глядзець павінна на страшную памылку