Віцька. Агата, ты?!.
Агата. Толькі-што з дарогі!
Віцька. Ну, хваліся, аб чым даведалася?
Агата. Была амаль-што ў Сурынты ў палацы!..
Віцька. Пралезла?
Агата. Пралезла! Сурынта хворы, што пакалечылі тады. Кругом палацаў панскіх гарматы на курганох стаяць, дазор уланаў павялічаны…
Віцька. А што яшчэ?
Агата. З прычыны паскай занядугі, уланы над сабою рукі ня чуюць!.. П’юць, гуляюць і часта ля гармат жывой душы няма!..
Віцька. А што з Касяй?
Агата. Забраў і жыве, як з жонкай!
Віцька. Яна-ж?..
Агата. І плача, і сумуе!.. Хоча ўцякаць, аднак шляхі спынены! (Віцька задумаўся).
Агата. Віця, ня тужы!.. На ўсіх і сэрца будзе мала!..
Віцька. Не шкадуй мяне, Агата, не разумееш!
Агата. Віця, любы мой, я разумею!.. Горкую я навіну табе прынесла!..
Віцька. Лепшай я і не чакаў!
Агата. А скажы мне, Віця, ці рад-бы ты быў, калі-б я з сабою Касю прывяла?!.
Віцька. Вырваць яе стуль ня так-та лёгка!..
Агата. Віця, скажы, ты любіш Касю?
Віцька. Агата, люблю я волю, вас усіх люблю!.. Для гэтага жыву… Не ўспамінай, Агата, радасьць