Аканом. Чуеце, што кажуць, пяць хвілін чакаць!.. Я ўжо здагадаўся!..
II казак. А калі такі здагадлівы, хадзі, сабачы сын, за мною! (Цягне аканома). Я цябе павешу!..
Аканом (упіраючыся). Стой! стой! Куды?.. Але-ж чакай!.. Бацька атаман, што гэта за жарты?!.
Віцька. Гэтага пакінуць!
II казак. Ды на ліха ён патрэбен! (Кінуў).
Аканом. Ой, якія нешляхетныя людзі!.. Як жыву — ня бачыў!..
Віцька. Увага!
Аканом (падцягнуў штаны). Увага!
Віцька. Цябе, калі пакажаш нам сваю адвагу, ад шыбеніцы мы пазбавім!
Аканом. Кажы якую?
Віцька. А вось паслухай!
Аканом. А? Я троху здагадаўся!
Віцька. Ты павінен зараз-жа павесіць Трызну і Гарбарына! Ну, што ты скажаш?
Аканом. А што казаць!.. Дайце мне дарогу — я ўсіх паноў зьвяду, як вавёрак!..
II казак. А потым я ўжо цябе павешу!
Аканом. Ого, які ты сьмелы! Плытка, брат, плаваеш, бруха відаць! (Казак замахнуўся). Ты ў мяне глядзі, а то я калі дзьмухну!.. (Казак сьмяецца). Вось тады пасьмяешся!..
Віцька. Ітак, расправа за табою!.. Марш!..
Аканом (на казака прыказваючы). За мною! (Казак, адыходзячы за аканомам, сьмяецца).
Прыйшла Агата.