Перайсці да зместу

Старонка:Пан Сурынта (1930).pdf/55

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Аканом. Пан Трызна нежанаты, ды пашто яму было жаніцца, калі сябры жанатыя!

I казак. Курыны жарабец!

II казак. Дзяркач пацёрты!

III казак. Нос — што прасьніца!

Аканом. Фамілійны нос!

Віцька. Hoгі ў магіле, а што намысьліўся!.. Гвалт учыніць над бяспраўнымі дзяўчатамі!

Аканом. Пан Трызна нічога ня чыніў!

Трызна (у гневе). Годзе! Я не дазволю, каб мяне, патомка роду слаўнага, пыталі людзі дзікія!.. Я ведаю, хто вы і не чакаю вашай ласкі!.. Сягоньня — ваша сьвята, дзікая арда!.. Рабеце, што хочаце са мною!..

Гарбарын. Разбойнікі!.. (Падняўся агульны гоман).

I казак. Кінуць у Дняпро!

II казак. Спаліць на вогнішчы!

III казак. Кучуму даць у рукі!

Віцька. Чакайце, грамада! (Усе сьціхлі). Пастанова быць павінна ваша!

Усе. Павесіць!

Віцька. Вешайце! (Усе з гоманам павялі паноў, II казак — застаўся).

Аканом (усьлед). Пане Трызна! Ня сумуйце: вам і на тым сьвеце будзе добра!.. Калі ласка вяровачку! (Кінуў вяроўку).

Віцька (усьлед да грамады). На пяць хвілін чакайце!