Перайсці да зместу

Старонка:Пан Сурынта (1930).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Віцька. Тут павінен быць!

Аканом. Ну, што-ж, няхай паны даруюць, але мая сустрэча з імі будзе жорсткая!.. Ого!.. (Татарын прывёў Трызну і Гарбарына, яны амаль разьдзетыя, у лапцях).

Віцька. Разьвязаць! (Казак пачаў разьвязваць рукі Гарбарыну).

Аканом (да Трызны). А я, паночку, вас!.. Можна, пане атамане?..

Віцька. Услужы па старой прыязьні!..

Аканом (калі пачаў разьвязваць вяроўку, казакі ня бачаць; яны гамоняць між сабою). Але-ж завязалі! Каб ім было пуста!.. Аж пальчыкі ў пана пасінелі!.. (Глянуў, што ніхто ня бачыць, пацалаваў руку пану). Выбачце ім, пане!.. Людзі нешляхетныя, вядома, мужыкі!.. Ну вось! (Да Віцькі, які на яго гляниуў). А вяровачку куды?

Вііцька. Патрымай у руках!

Аканом. А, здагадаўся! (Робіць гест, што пана трэба будзе павесіць).

Віцька. Вяльможныя паны, на вольнай тут зямлі, перад тварам людзей вольных, папытаю вас, і вы павінны мне адказаць! (Да Трызны). Колькі вам гадоў?

Трызна. Лічу я непатрэбным адказваць!

Аканом. Пане Трызна, што вы робіце, хіба не бачыце? (Паказвае вяроўку).

Віцька. 65 — ёсьць?

Аканом. З гакам!

Віцька. Жанаты?