Гарбарын. А я жаніх!
Сурынта (да аканома). Для цябе дзьве дарогі! Заслужыш міласьць панскую, шляхецкі герб, зямля, а не — я бізунамі засяку!..
Аканом. Душу гатоў аддаць!
Трызна. Пакуль там душу, дзяўчыну лепш давай!
Гарбарын. 3 душы тваёй я чаравік не пашыю!.. (Відаць праз акно, як Янук вядзе 3-х музыкаў).
Аканом. А вось і музыкі пад акном!..
Трызна. А маладзіцы?..
Аканом. Праз хвілю будуць!..
Гарбарын. А не ўцякуць?
Аканом. З рук маіх яшчэ ніхто не ўцякаў! Там людзі пэўныя сочаць за імі, ня выпусьцяць!..
Сурынта. Усё ў парадку, мае вы дарагія госьці!.. Маладзічак мы сустрэнем з музыкай, з парадам!..
Трызна. З парадам, з карнавалам!..
Гарбарын. З салодкім караваем!..
Сурынта (да аканома). Кліч сюды музыкаў!
Аканом (адчыніўшы дзьверы). Гэй, музыкі! Хутчэй перад ясныя паноў вяльможных вочы! (Увайшлі трое музыкаў. 2 скрыпкі і цымбалы; між імі стары музыка, парабак Супрон; ён скрыпач).
Аканом. Пашану перш злажэце, хамы! (Сарваў у Супрона з галавы шапку і кінуў яе аб зямлю).
Сурынта (да старога Супрона). Ну, стары, даўно ня чуў я музыкі тваёй!.. Сягоньня будзеш ве-