Хлопцы (згуртаваліся ля Віцькі, а Янук здалёк прысеў, быццам папраўляе лапаць, слухае).
Віцька. Сягоньня ўначы мы павінны ўцякаць!.. Усё нарыхтавана!.. З гэтага двара бягуць дваццаць хлапцоў, ад Трызны — 18 і ад Гарбарына — 35.
Бутрым. Якім шляхам?
Віцька. Раней у Сіні бор, а там да гайдамакаў! Сягоньня ўначы павяду вас!..
Аксіньня. А як на разьвітаньне запалім панскія харомы?
Віцька. Якраз ня трэба!
Аксіньня. Як-жа без падзякі адыйсьці?
Віцька. У свой час падзякуем! (Да дзяўчат). А ну, падсуньцеся бліжэй! (Выходзяць усе дзяўчаты, да іх далучыўся Янук, агульны гоман. Віцька зьнік).
Падышоў Сурынта.
Сурынта. Эй, эй, як бачу, праца не пасоўваецца ў вас!.. Байкі адзін другому баеце?!. Граблі чые валяюцца?..
Бутрым. Ды гэта-ж яе…
Сурынта. А дзе яна?
Бутрым. Па загаду панскаму — у двор пайшла!..
Сурынта. У двор, чаму-ж я яе ня бачыў!.. Хто на імшарыне працуе?
Бутрым. Пакуль-што ніхто!
Сурынта. Марш на імшарыну! Сена ў копы злажыць! (Усе адыходзяць). Погляд вачэй у гэтай дзяўчыны нейкі асаблівы!.. Гэта, калі я глянуў у