Перайсці да зместу

Старонка:Пан Сурынта (1930).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

любіў!.. Раз увечары вось тут на сенажаці ён з ёю праз дарогу ішоў, аж аднекуль выскачыў казак, стрэліў і замест пана, забіў ягоную жонку, а пасьля выхапіў з рук у нянькі дзіцянё… (Кася ўскрыкнула).

Усе. Што з табой?

Кася. Нічога!.. Страшна!.. Казак выхапіў дзіця?..

Пракоп. Дык вось, выхапіў дзіця і зьнік… Паплакаў пан наш, пахаваў яе тут, і ўсё… 18 ужо год прайшло з таго часу…

Ганна. А чаму-ж яе пахавалі якраз тут: на сялянскім могільніку?..

Усе. Але — чаму?..

Пракоп. Яна прасіла, каб на гэтым месцы яе пахаваць… (Усе ўглядаюцца на помнік).

Параска. Але-ж і прыгожая яна была!..

Пракоп. Лялька!..

Усе. Ведаў яе, Пракоп?

Пракоп. Ведаў? Колькі разоў слова добрае чуў!.. Дапамагала яна беднаце!..

Янук. Я дзе-ж дзіця, што адабраў казак?

Пракоп. Пэўна загінула!..

Янук. А мо’ дзе і жыве…

Параска (доўга ўглядалася на Касю). Дзяўчаты, гляньце!.. Як яна падобна да нябожчыцы пані!.. (Усе глядзяць).

Ганна. І тварам… і носам, быццам тая сама пані перад намі стаіць!..

Пракоп. Ды кіньце вы жартаваць!.. Ну, што супольнага: яна — мужычка, а тут…

Параска. Але-ж гляньце — вочы, нос…