Перайсці да зместу

Старонка:Пан Сурынта (1930).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бутрым. Вясёлая песьня!.. Нераўня нашым!.. Весела ня толькі нам, а і пані нябожчыцы, што ў гэтай магіле ляжыць.

Параска. А ты, Бутрым, не чапай касьцей бядачкі!.. Сьпіць… і няхай сьпіць!..

Бутрым. Наша песьня яе не абудзіць!

Ганна. А, канешне, трэба вам закрануць нябожчыцу?!.

Пракоп. Для яе ўсёроўна! 18 год, як парыць зямлю… Даўно ўжо спарахнела!..

Кася. А скажэце, чыя гэта магіла?

Бутрым. Жонкі нашага пана!.. На гэтым месцы застрэліў яе казак, тут і пахавалі…

Пракоп. Казак страляў у пана, а куля трапіла ў грудзі ёй… Так увесь набой і застаўся ў грудзёх яе… 18 ужо год прайшло!..

Бутрым. А казакі тут з частых гулялі… Бывала, наляцяць — горача сядзець. Асабліва паном давалі гарту!..

Пракоп. Скуль гэта ты ўсё ведаеш, смаркач? (Усе зарагаталі).

Бутрым. Казалі людзі…

Пракоп. Людзі, людзі… Ты ў мяне лепш запытайся — я скажу…

Усе. Скажы Пракоп! Скажы!

Параска. Табе-ж вядома, Пракоп, як усё было!

Пракоп. Слухайце!.. Сурынта, пан наш, грозны вельмі быў… Бывала, як забушуе — канец чалавеку, — то гайдукі на стайні засякуць, а то сам галаву кіем пашчапае… Была ў яго жонка… Любіў ён яе… ой, як