Перайсці да зместу

Старонка:Пан Сурынта (1930).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Бутрым. Годзе вам лапатаць! Яна так падобна да жонкі пана, як я да самога Сурынты! (Залажыў рукі назад і паважна пайшоў у бок. Усе рагочуць).

Пракоп (да Касі). Ня слухай, дзеткі! Яны адно жартуюць… Старайся, каб не даведаўся пан, што ты зьбеглая! Усё тады будзе добра, і мы цябе пакрыем!..

Аксіньня. А ты, Пракоп, цішэй!..

Ганна. А ці праўду кажуць людзі, быццам той, у ноч на радаўніцу, цень нябожчыцы над магілкай зьяўляецца?..

Параска. Праўда, праўда! Я сама ўчора бачыла!..

Усе. А што-ж ты бачыла?

Параска. Страх над магілай бачыла!

Усе. Які там табе страх?

Параска. А такі: нешта белае стаяла па-над магілаю і хісталася ад ветру…

Усе. А-я-я-й!..

Параска. Так, так!.. Белае (падобнае да чалавека…

Ганна. Ну, гэта, пэўна, яна была!..

Бутрым. А потым што?

Параска. Я і памяць страціла… Ледва ўцякла…

Бутрым. Ну і дуркеша ты, Марыся!.. Ці-ж гэта быў страх?!.

Параска. А то як-жа!.. Страх, каб я сьвету ня бачыла!..

Бутрым. Гэта-ж быў я! Ха, ха, ха!.. (усе рагочуць).

Параска. Маніш, маніш!..