Старонка:Панас Крэнт (1913).pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

важнаго і стойкаго адбою; ён збялеў як палатно і, павесіўшы на кручок нагайку, моўчкі выйшоў с хаты. У сьлед яму хлопцы моцна зарагаталі, а Лявон, выкінуўшы крутое калена, так моцна грымнуў абсацамі, што аж падлога задрыжала.

З гэтае пары Панас зусім ўзненавідзеў сваю маладую нявестку і пачаў мяркаваць, каб, як можна барджэй атдзяліць свайго зноска з жонкаю на хутарскую сялібу. Доўга ждаці не прышлося. Праз неколькі дзён прыехалі ад землеустраіцельнае камісіі каморнікі разбіваць зямлю на атрубы. Панас зрабіў гэтак, што першы і самы паскуднейшы атруб на голым балоці адрэзалі яго сыну — Змітру.

Не адкладываючы на доўга Панас зараз на адрэзанай сялібі збудаваў хатку, гуменца ды хлявец і на Міхайла, па першаму сьнегу, Змітра са сваею жонкаю ужо пераехаў на новую гаспадарку. Як толькі рушылі коні, што вязьлі вазэ са скарам за вароты, Панас у да. гонку моцна крыкнуў:

— А што, нявестачка, цяпер паскачэш ты на Голым балоці...

— Нічога, татулька, — атказала нявестка: дасць Бог пражывем як кольвек і у беднасці, абы нікога ня скрыўдзілі.

Праз дзён два ці тры, па ад'ездзе Змітры на нову сялібу, Панас, без дай раці прагнаў і парабка Лявона ды ешчэ так моцна збіў яго, што небарак ледзьве, ледзьве дацягнуўся да бацькоўскае хаты, што стаяла у самым канцы села, каля выгану.