Старонка:Панас Крэнт (1913).pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адзін хлапец вельмі добра стаў падыгрываць на скрыпцы, а другі пачаў пад тахт біць у бубен.

Музыка дробнымі ладамі залівалася як шалёная, віхрамі ўзлетаючы ўверх і заохвочы вала маладзеж да скокаў. Аленка ня вытрывала і, узяўшыся у бокі, пусцілася аддзіраці казачка; за ею, растапырыўшы рукі прыседаючы ды прытоптываючы, пусьціўся віхрам па хаці парабак Лявон... Якраз у гэты вясёлы час атчыніліся дзьверы, і у хату ўвайшоў Панас. Акінуўшы ўсіх воўчым паглядам, ён зароў як мядзведзь:

— Што вы, шчэняты, сабраліся тут зневажаць мой дом .. Вон, адгэтуль шэльмы!..

Ніхто с хлапцоў і вусам не крануў на гэты крык; а Лявон ешчэ мацней, ешчэ драбней забарабаніў абцасамі па падлозі. Агенка прыседаючы і верцючыся ўюном падплыла да сьвёкра і, топнуўшы нагою, моцна крыкнула:

— Тату, не мешайся не ў сваё дзела . Я зазвала іх да сябе...

— Ах, ты, дрэнь, спрэчацца ешчэ будзеш? Крычаў сярдзіта Панас: ось я табе пакажу! І стаў с кручка знімаць нагайку. Музыка, як перш, рэзала, адбіваючы дробные каленцы.

Аленка схапіла с печы тоўсты кляновы апалонік і, падскакаўшы прытуптываючы у такт да сьвëкра, стала проці яго замахнулася апалонікам ды кажэ:

— Ось зачапі адно, тату, дык, даль-Бог, гэтым апалонікам раскрою табе чарэп на двое... І, сказаўшы гэта, змерыла яго сваім доўгім вострым паглядам. Панас не ждаў гэткаго ад-