Старонка:Панас Крэнт (1913).pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Усе, тату, людзі на зямлі роўные, — атказвала Алена свёкру на гэту лаянку.

У сямье Алену сяк-так цярпелі, але ніхто шчыра не любіў, бо яна была ня іх поля кветка. Толькі адзін Панасоў парабак. Лявон, дзяцюк гадоў осьмнаццаці, надта упадабаў яе за сьпевы ды скокі, бо і сам быў да гэтаго вельмі ахвочы. Ен заўсёды заступаўся за Аленку, як багатырова семья яе чым крыўдзіла і гатоў быў за маладзіцу іці хоць на нажэ.

Свёкар ды нявесткі часта крыўдзілі Аленку ды пяклі ей вочы жебрацкім родам, і хоць яна гэту зневагу хутка забывала, але с часам у сэрцэ яе пачало закрадвацца чуцьцё цяж кае крыўды ды гневу. Трошкі па трошкі над сямьёй Панаса пачалі ўсплываць цёмные хмаркі, каторые чым далей, тым болей шырыліся ды паўнелі, збіраючыся у чорную хвілю[1]. Трэ было хутка чэкаці грымот. Раз выпало ось якое здарэне:

Было вяліка свята «Багач» ці «Крыж», добра не памятаю. Аленка пад вечэр паклікала да сябе у госьці сваіх равесьнікаў, хлопцаў ды дзеўчат. Маладзеж выпіўшы па шклянцы гарбаты, пачала весяліцца як умела. Зараз ад гучнаго гоману задрыжэла ўся хата: хлопцы ў лад раптам засьцевалі вясёлую песьню:

Ой пад гаем, гаем, гаем зяляненькім,
Там гарала дзеўчыненька волікам чарненькім;
Гарала, гарала, ня ўмела гукаці
Ды наняла казачэнька на скрыпачцы граці...

  1. Вельмі цёмная хмара з бураю ды навальніцаю.