Старонка:Панас Крэнт (1913).pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кову школку і умела добра чытаць ды пісаць. У яе кублу разам з сарочкамі і андаракамі лежалі і кніжкі, каторые яна купляла калі-некалі у паветовых кнігарнях і чытала як мела час. Апрыч таго Аленка была надта здатна да скокоў ды сьпевоў; голас у яе быў лепшы чым у салаўя Бывала, будучы ешчэ дзеўчынаю, як засьпевае у летку на полі, дык жанцэ кінуць сярпэ і слухаюць стоючы як укопаные...

Зрабіўшыся нявесткаю багатыра і апынуўшыся у чужой сямьі, Аленка не зьмяніла свайго характару і сваіх звычаёў: заўседы, як сонейко, вясёлая, да усіх прыхільная яна калі заспевае, як мае час паскача, а іншы раз, угледзіўшы штонебудзь сьмешнае, так зарагоча, што аж вокны у харомах багатыровых задры. жаць. Праўда, за сьпевы ды выкрутасы добра даставалося Аленцы ад свякрухі, але гэта не спыняло яе, бо моладасць хутка забывае ўкоры. Свёкра свайго яна хоць і паважала, але не баялася і не саромялася казаці старому, як трэба было чысту праўду, хаця б гэта праўда і калола яму вочы. Ніхай адно стары пры ёй начне каго крыўдзіць, яна ня сперціць ды зараз і грымне:

— Ой, тату, памятай, што ёсць на небі праўдзівы Бог; здзірства тваё не даведзе цябе да дабра адрыгнуцца табе чужые сьлёзы...

— А табе якое да гэтаго дзела, шчанë задрыпанае, — крычыць стары на нявестку: з жэбрацкаго роду упёрлася у мой шляхэтны дом ды ешчэ мне вочы, бэстыя, пячэш... Мо раўня табе я, паганка ты?..