Старонка:Панас Крэнт (1913).pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

смутные ды прыдаўленые, з заплаканымі вочамі.

Нагроб Панас толькі дабра ды уселякаго скарбу, што аж ня можэ ужо умесьціць у сваіх высокіх, каштоўных харомах; але што з гэтаго, калі у яго хаці апрыч смутку, енку ды цяжкіх ўздохаў нічога больш не пачуеш. Плачэ Панасава семья; плачуць у вакалічнасьці усе людзі прыціснутые ды моцна здаўленые за горла заграбенчаю рукою багача — душагуба

Ці-ж доўга гэта будзе? Няўжо німа на свеці праўды? Не, настане вешні ясны дзень, сагрэты цёплымі праменямі сонца, і на змену крыўдзе прыдзе сьвятая праўда. Ніхай каса косіць сабе траву ды рэжэ бязвінные кветачкі, але настане пара, што наскочыць яна на камень і сама разляціцца ў дребезгі.

* * *

Неколькі гадоў таму ажаніў Панас свайго апошняго сына, Змітру, — што дражнілі зно скам,- з дзяўчынаю с свайго села — Аленкаю. Аленка была беднаго роду, але надта праца. віта, здатна да ўсякае работы, цікава ды харошенька сабою як лялька. Вясёлы прыхільны характар, чырвоные, як вішанькі шчочкі; русавые косы ды сінее як вешне небо вочы, ставілі Аленку паміж усіх дзеўчат на першо мейсцо. З яе гарачаго пагляду хлопцы дурэлі і па першаму яе слову гатовы былі кінуцца у вагонь ды ў воду. Была Аленка трошкі і адукована; яна скончыла у Езерніцы пачат-