Старонка:Панас Крэнт (1913).pdf/4

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ешчэ поўзаюць па падлозі і тые баяцца піськнуць, як дзед сядзіць у хаці.

У часі абеда адно і чуваць, як за сталом грымае Панас на сваю чэлядзь:

— Парася! крычыць ён на старшу нявестку: на што ты, шэльма, раскрышыла па столе хлеб; нябось гэта табе ня цэгла якая, — пазбяры зараз мне крошкі... І Парася згарнуўшы крошечкі у жменю, барджей кідае іх у рот, бо добра ведае, што як гэтаго ня зробіць, то будзе па сьпіне гуляць нагайка.

Гануля! крычыць стары на другую нявестку: глядзі, гэн твой байструк разлівае па стале крупнік. Мо табе гэта памыі, ці што?.. А каб вас спрутак задавіў, як вы шануеця маё дабро! І Гануля моўчучы вырывае у свайго хлопчыка місачку с крупніком і нясе яе на прыпек, каб выліць рэшту у гаршчок.

Усім Панас кіруе у сямье, усе яго слухаюць ды баяцца, як самаго вялікаго пана. Старшые сыны ужо даўно вырасьлі, пажанілі ся, а жывуць умесьце з бацькам і проці яго волі і пары з рота ня пусьцяць. Адзін раз на Яна старшы сын, Цімук, паехаў с сваею жонкаю, не спытаўшыся у бацькі, да Жырава на кірмаш, то як прыехаў да дому, стары, накінуўшыся, так збіў яго, што небарака цэлых паугода кашляў кроўю.

Шчыра працуе Панасава семья. Гаспадар ка яго усё больш ды больш шырыцца, паўнее скарбам, але, адна беда, ніхто з яго чэлядзі не знае добраго жыцьця, не мае ніякаое вясёласьці у сэрцу. Усе ходзяць як пад землёю, —