Старонка:Панас Крэнт (1913).pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сваею гаспадаркаю: першым уставаў і апошнім лажыўся спаць. Ня скрыўдзіў Бог яго і шчасьдем: праца яго добра спорылася, гаспадарка шырылася, паўнела. Завёў Панас пародзістых жзрабцоў, быкоў; перэправіў на шляхоцкі шталт будоўлю, паставіў неколькі свіронкаў дзеля збожжа, — адным словам, стаў у сяле першым багатыром.

Трошкі-патрошкі завяліся у Панаса у машне і грошы. Пачаў ён купляць у акалічных збяднеўшых панкоў лес, зямлю, а потым купіў і цэлы маёнтак з вадзяным надта карысным млыном. І колькі Панас не заграбаў у свае рукі зямлі, ўсё яму здавалася, што мала.

— Нашто табе гэтулькі многа зямлі? пыталіся у Панаса людзі, як ён збіраўся купляць маёнтак: ці ж мала табе тэй што е?

— Дайце мне увесь сьвет, ды й тагды я не здаволюся. — атказваў ён.

Стаўшы багатым ды ўластным гаспадаром, Панас зусім забыў Бога і пачаў крыўдзіць сваіх сваякоў: зайдзе, напрыклад, чыя-небудзь карова у яго сенажаць, або выламіць хто у яго лесі дубеп паганяць атстаўшую жывёлу, зараз, як паймае, здзярэ штраф з бедака які захочэ; а калі хто пачне спрэчацца, дык на таго нападзе с парабкамі і прыбье да паўсьмерці

Людзі плачуць, стогнупь, праклінаюць багатыра-душагуба, а найці на яго справы ня могуць, бо ён добра знаецца з усімі ўласьцямі і ўсіх падкупае грашмі, каб трымалі яго руку. yce у вакалічнасьці баяцца Крэнта, як чорта. Дый ня дзіва: ад чорта можна аджэгнацца,