Старонка:Панас Крэнт (1913).pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная
Панас Крэнт.
З беларускаго жыцьця.

* * *

Барада і галава у Панаса сівые як мох на старой хвоі; твар панірпаўся, вочы выцвілі і за палі глубока пад лоб; рукі ды ногі высахлі у шчэпку і трасуцца як ляк. Абнядужаў Панас і зусім раскіс; а ешчэ нідаўна ён быў такім сілачом, што адным пальцам перэкідаў брыку, да верху наложэную збожам. Божэ Вялікі, як людзі хутка меняюцца!. Сягоньня чэлавек — дуб, а заўтра — сухая націна.

Цяпер Панас нікуды ужо не выходзіць; ляжыць сабе у запеку скорчыўшыся ды горка— горка плачэ. Нічога ня есць, мала с кім гаворыць і заўсёды боязна глядзіць, мутнымі вачамі, усё у адно мейсцо, на покуць, бытто чакае, што аттуль ось пакажзцца нешта надта страшнае...

Зусім Панас, аслабеў і звіхнуўся з вума. Людзі кажуць, што Бог пакараў яго за тое, што ён вельмі крыўдзіў сваіх селякоў ды знушчаўся над роднымі дзяцьмі. От падымем хоць трошкі заслону над яго жыцьцём ды паглядзімо ці праўду людзі кажуць.

* * *

Панас Крэнт быў гаспадар сабе руплівы ды вельмі дбалы; ён дзень і ноч працаваў над