Старонка:Панас Крэнт (1913).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ад дзя дзькавых рук ён і на той сьвет ідзе... даказаў мову другі выбарны.

— Што ж вы, дрэні паганые, прыйшлі палохаць мяне, ці што, — крычаў як шалёны Пaнас: мо я каго баюся; цікніця адно, гіцлі, дык я вас усіх запакую у вастрог на векі веч ные!..

— Не, дзядзьку, мы не палохаем, а гаворым табе праўду, як было, — атказаў стараста Панасу і, каб кальнуць яго, далей прыбавіў: — чым мы можемо дзядзьку спалохаці? дзякуй Богу ты над сваймі селякамі не знушчаўся і дзетак сваіх не пакрыўдзіў...

— А што нявестка замучылася ды сын сядзіць у вастрозе, дык тутака тваей віны німа, дзядзюхна, — дасказаў старшы з выбарных, пры гэтых славах усе чэцьвёра селякоў так модна зарагаталі што аж хата задрыжэла. Панас збялеў, як крэйда і пачаў трасьціся ўсім целам, бытта яго опоць біла. Селякі выйшлі з хаты і ў сенях зноў моцна зарагаталі. У вачах Панаса стала туманіцца; галава круцілася і ён ледзьва-ледзьва стаяў на нагах, а рогат усе рос ды шырыўся і здавалося багатыру, што у сенях на дварэ, у сяле і паўсяму сьвету людзі смяюцца над ім ды торкаючы пальцамі у вочы пытаюцца:

— Ці ж праўда, Панас, што ты перад дзеткамі сваймі ні ўчом ня вінен?.. Панас тросся ды вярцеўся як вуж, прыціснуты асінавым калом да зямлі. Потым дзікім голасам закрычэў як варьят:

— Ой, людзі, гэта злы дух з мяне насьмехаецца!.. Згінь мара, прападзі!. і абярнуўшы-