Старонка:Панас Крэнт (1913).pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ся на покуць. гдзе стаяў абраз Божае Мацеры з дзіцяткам Ісусам, хацеў перзжэгнадца, але у гэту хвілю выступіла з туману нябошчыца нявестка у белай сорочцы і ў белых цюньках з нежывым хлопчыкам на руках; выступіла ды стала перад ім з укорам, як жывая...

— Ой, людзі, ратуйця! ускрыкнуў задыхаючыся Панас і як падбіты навальніцаю сноп зваліўся на падлогу...

На другі дзень, рана нашлі Панаса чуць жывым і пачалі адліваць халоднаю вадою. Ачухаўшыся трошкі ён устаў, паглядзеў мутнымі вачамі на сваю сямью ды плачучы кажэ:

— Дзеткі і ўсе людзі скрыўджэны, а я надта выцягнуўся ды многа мейсца займаю на сьвеці. І, сказаўшы гэта, пачаў корчыцца.

С таго часу Панас ляжыць у запеку, цадагнуўшы пад сабе ногі, ды, корчучыся у клубок жаліцца, што дзеткі яго і селякі скрыўджэны, а сам ён вельмі многа мейсца займае. Больш нічога не гаворыць, толькі дрыжыць як асі. навы ліст у непагоду ды баязліва пагледае на покуць.

Мусіць такі праўду людзі кажуць, што Бог пакараў Панаса Крэнта за тое, што ён вельмі знушчаўся над людзьмі.

К. Лейко.