Старонка:Панас Крэнт (1913).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Мы, дзядзюжна, прыйшлі да цябе па аднаму важнаму дзелу.

— А чаго-ж вам бяз дзела да мяне хадзіці, ці ме я вам раўня; прыйшлі, — значэ маеця некі інтэрэс.

— Ці помніш дзядзюхна парабка Лявона, што у цябе нідаўна служыў? Пачаў стараста.

— А то якжэ гэтаго злодзея ня помніць, — добра помню.

— Ен, можэ, гадзіну таму назад памёр...

— А вы прыйшлі на пахаваньне прасіць.. перабіў старасту Панас.

— Не, дзядзюхна, другая мэта нашаго прыходу.

— Якая, кажэця.

— Перад сьмерцьцю, можз за поўгадзіны, — казаў стараста далей: — ён паклікаў мяне з выбарнымі да сябе ды кажэ..

— Што, што кажэ? — дапытываўся багатыр сярдзіта, пабляднеўшы як палатно.

— Ен казаў, — выкладаў стараста: — дзяцючкі, спаліў дзядзьку Панаса ня сын, а я... я, кажэ, спаліў яго.. а Змітрука аблыгалі ліхіе людзі, ён непавінен у гэтым дзелі.

— Лже, злодзей! закрычэў не сваім голасам Панас.

— Ашто гэта праўда, казаў далей нам Лявон, — дык дзеля падкрэпы свайго слова цалую крыж..

— І пацалаваў каторы лежаў на яго грудзях крыжык.. дапоўніў адзін з выбарных.

— Апрыч таго, казаў, канаючы ужо, што