Старонка:Панас Крэнт (1913).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чыўшы дзьвесьці рублёў, спратаў іх у жалезны куфар; потым выцягнуў дзьве новые кацярынкі і, пацешыўшыся трошкі, палажыў іх туды; далей стау лічыць старые бумажкі; на лічыў сто рублёў ды каже сам сабе: — з гэных трэ пяцьдзесят атдаць станавому ды дваццаць урадніку за тое, што яны скасавалі жалабу Лявона. Гіцаль гэты скардзіўся на мяне, што я яго збіў да паўсьмерці і ён цяпер ня може зарабляць сабе на хлеб; але станавы з вураднікам добра ведалі куды пакіраваць гэту жалабу; за гэта трэба іх тлуста падшмараваці, каб не скрыпелі. О, грошы маюць пякельну моц! Маючы іх шмат, можна на людзях ездзіць верхам... А Лявона як злаўлю, то, даль-Бога жывога з рук ня выпушчу. Забью, гіцля і заплачу.

Сказаўшы гэта, Панас стаў далей лічыць грошы...

У гэту хвілю нехта з вуліцы забарабаніў у вакно. Панас задрыжэў і збялеў ат страху, бо думаў, што прыйшлі разбойнікі якіе. Спратаўшы куфар з грашмі у патайнік, ён падыйшоў да вакна і спытаўся:

— Хто там?

— Гэта мы, — пачуўся за вакном голас: — стараста ды выбарные. Ці можна зайці?

— А чаму ж, заходзце.

У хату увайшло чатыры чэлавекі: стараста, ды трое выбарных, усе маладые сумленные дзяцюкі. Прывітаўшыся, як мае быць, яны с пазваленьня Панаса уселіся у рад проці яго на услоне ды кажуць яму: