Старонка:Панас Крэнт (1913).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

а тагды яна якраз была у цяжку. Звалакла маладзіца сяк-так адзін, другі ды трэйці мяшок, узялася за чацьвёрты, самы цяжкі, і над гэтым апошнім прышлося ей так моцна натужыцца, што аж нешта у жываце лопнуло. Пад вечэр у Алены занудзіло над лыжачкай, закалола у баку, кінула перш у холад, потым у жар і кабета зразу зразу злегла у пасьцель. У поўначы у яе радзіўся нежывы хлопчык, а на ранку як стала світаць, і сама маладзіца аддала Богу сваю чыстую душу...

Багатыр сьвёкар с сваей сямьёй нават не прыйшоў на пахаваньне. Ображалі і хавалі чужые. Зышліся с села хлопцы з дзеўчатамі, узялі на плечы труну с целам Аленкі і гуртам аднесьлі на могліцы, гдзе пазваўшы бацюшку і пахавалі яе горка плачучы. Падняўшыйся над яе долам гарбочак чорнае зямліцы быў раптам асыпан вешнімі кветачкамі

* * *

А багатыр сабе, як кажуць, і ў вус ня дуў. Абдзіраючы людзей ды ссучы з іх апошнюю кроў, ён стараўся усё больш ды больш шырыць сваю гаспадарку, множыць свае скарбы. Цяпер ён мяркаваў купіць паровы млын з валюшам і з гэтаю мэтаю збіраўся ехаць пад мястэчка Косава на торг да аднаго панка.

От сядзіць сабе Панас вечерам у сваей хаці ды лічыць паціху грошы. Ужо добра змеркалося, і з яго сямыі у гэты раз нікога не было дома, — усе пашлі у адрыну спаць. Перш дастаў Панас с капшука золата і, налі-