Старонка:Панас Крэнт (1913).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Не паверылі Змітруку, абвінавацілі на дазнаньні і надалі у суд. Суд прысудзіў яго на два рокі у вастрог.

Зараз посьле памінальніцы адвязьлі Змітра у Слонім ды пасадлілі у вастрог, а Алена асталася на гаспадарцы адным адна, як быліначка у полі. Цяжка і смутна было яе жыцьдë. Бедавала адзінокая кабета, білася як птушка з падбітым крылом, плакала і за зіму так высахла выпетрыла, што і глядзець ненашта было; ат красы ды моладасьці і званьня не асталося. Ужо і сьпеваці не магла, голас зусім спаў. Гляне праз вакно бывала на полё і хочэ засьпеваці, але нічога не выхо дзіць, толькі засохшые вусны шэпчуць:

Ой валэ мае дай палавые,
Чаму вы не арэце;
Ой леты ж мае маладые,
Чаму-ж марна йдзеце...

Прыйшла весна. Пасінело неба; пабольшаў дау Бог, дзянёк. Заквецілося балота стрыкатымі кветачкамі, замуравілося полё траўкаю, голасна засьпевалі жаваранкі, прыляцеўшы з далёкаго выраю, — адным словам усё Божэ стварэньне весялілося, здавольнено сваім жыцьцём, а у Аленькі на сэрцы лежаў цяжкі камень. Гняце, небарачку неадступна гора, заедае нуда, слабнуць сілы, а працаваць трэба многа дый цяжка.

От раз прывёз хлопчык з млына неколькі мяшкоў мукі. Мяшкі былі вялікіе і надта вялікіе; трэба было зняць іх з возу і ўнесьці ў свіронак. Хлопчык знядужаў гэтаго зрабіці; прышлося узяцца за работу самой Аленцы,