Старонка:Панас Крэнт (1913).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Бяжэм, Змітручок, ратаваці!..

— Куды! Ня сьмей!.. Ешчэ бяду якую на сябе наклічэм. Пойдзем... сказаў ён ўластна і, узяўшы жонку за руку, павёў яе да-дому.

У Панаса згарэло гумно, два свіронкі і хлеў: апрыч таго згарэло неколькі суседзкіх хат ды гумен. У поўнач агонь залілі і пажар скончыўся. На другі дзень пашлі па сялу языкі, што Панаса падпаліў яго сын — Змітра ў падзяку за выселкі на отрубы. Нашліся навет людзі, што сьветчылі, нібыто яны бачылі як у сумеркі Змітра йшоў каля бацькаўскаго гумна і засоўваў руку у стрэху, бытто клаў што туды; с таго боку, дзе ён стаяў, зараз і ўспыхнула... Ой языкі доўгіе, брахлівые, колькі зла вы добрым людзям робіця!.. Зараз аб Змітравым „падзякаваньні“ забубнелі па ўсей вакалічнасьці. Далі знаць паліціі. Як бачыш, прыехаў станавы, станавы, ураднік і сьледавацель. Пазвалі Змітрука на дазнаньне:

— Гдзе быў, пытаюцца, — ў дзень пажару?

— У сяле, гастрыў сякеру у каваля.

— Калі вярнуўся да-дому?

— Як добра змеркалося.

— ишоў, бо каля яго лежала сьцежка.

— Ну, і падпаліў, прызнайся...

— Скарай мяне, Божэ, на душы, на целі, калі я хоць падумаў аб гэтым...

— Чаму-ж людзі дасьвечаюць?

— Гэта аблыжнікі, падкупленые бацькам, непраўду говоруць.

— Ну, гэтым не адапрэшся...

— Што зрабіць, уся надзея на Пана Бога.