Старонка:Панас Крэнт (1913).pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Здавалося, што пашла надта вяліка навальніца. Мутная вада патокамі хлынула з гары і знесла на балота усю нашу будоўлю; мы з табою каб удзержацца пачапіліся на некі стоуб, але зараз нехта, схапіўшы нас за ногі, стаў цягнуць у воду. Хто гэта, думаю, хочэ утапіць нас? Гляджу — стаіць з заду бацька Панас. Тут я вельмі моцна спалохалася ды прачхнулася...

— Паганы твой жонка, сон, — сказаў Змітра: але ня трэба баяцца, бо ўсякі сон як мара: хутка гіне.

— Гэта праўда; але усе такі мяне вельмі палохае нейкае нядобрае прачуцьцё.

На другі ці трэйці дзень посьле гэтаго Зміцер пашоў з дому у сяло да каваля гастрыць секеру. Дома была адна Алена. Вечерам, як добра змеркалося, Алена, зіркнуўшы у вакно, угледзіла над сялом надта веліка зарэво. Поламя біло да самаго неба і якраз у тым мейсцы, дзе стаяла будоўля свёкра. Іскры стаўбамі сыпалі у верх і залатымі матылямі разлеталіся у начной цемры; уся ваколіца зіхацела. Алена зразу, сцікавала, што гарыць сяло і, барджэй накінуўшы кажух на плечы, пабегла на пажар.

Адбегчы гоноў чатыры ці можэ і больш, яна угледзіла на ўзгорку свайго Змітрука: ён стаяў і дзівіўсё як бушэваў на будоўлі агонь.

— Ой, Божэ-ж мой, што гэта робіцца, — лемантавала Алена падбегаючы да Змітра.

— Бацька гарыць, — прамовіў ён без усякаго жалю.