Старонка:Памяці Івана Луцкевіча ў першые ўгодкі сьмерці яго (1920).pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кім полі: эўропэйскасьць выгляду і энэргічнасьць Івана Луцкевіча. Вока, прызвычаенае да беларускай дэмакратычнай казаў той, нядбайнасьці ці проста нічым незакрытай неахайнасьці ў вопратках і апрананьні, было прыемна заваблена эўропэйскай, скажу я, акуратнасьцю ў яго скромным косьцюме. Тое самае было і ў манерах, і ў абхажджэньні з людзьмі. Вуха, прызвычаенае да славеснай размазьні, бязконца-чуднай гутаркі ці маркотнай маўклівасьці замучаных ідэйнасьцю грамадзян Беларусі, было прыемна заваблена сьціснутай, кароткай і цэннай, а глаўнае энэргічна-рашучай гутаркай гэтага правадыра беларускага руху. Пры ўсім тым мова яго — жывая і літэратурная, прыгожая беларуская мова; пры ўсім тым яго ідэолёгія — народная, сялянская беларуская ідэолёгія. Яго мова захоплівае, даець веру і надзею, будзіць паснулыя сілы. Яго вочы гараць і прыкоўваюць да намаляваных яго словам абразоў, істнуючых і ідэальных. Тыя істнуючыя абразы паўстаюць і сьпіраюцца, родзяць дурную няверу, што гэта жывы чалавек і чалавек-беларус так гаворыць… А тыя ідэальныя абразы здаюцца дасьціглымі, бо прахопішся і відзіш ня сон, а запраўднасьць, што жывы, чалавек і чалавек-беларус так гаворыць… Гутарка Івана Луцкевіча была зазвычай цікаўная і цэнная, бо ён меў багатае навуковае знацьцё і аж да сьмерці йшоў разам з сусьветным прогрэсам. Хацелася іногды схапіць крандаш і запісываць за ім, каб ды ня згубілася, бо сам Іван Луцкевіч работу свайго пяра усё адкладаў на пазьнейшы, вальнейшы ад чорнае працы час, — усё адкладаў і забраў ад нас сваё знацьцё з сабою у труну. Хто-ж мог думаць, што сьмерць ужо вартуе гэткі цэнны мозаг? Пасьля першае сустрэчы я бачыўся з Іванам Луцкевічам даволі рэдка: каморніцкая (землямерская) служба, а потым вайна аддалялі мяне ад Вільні. Перад самай, здаецца, масьлянкай 1914-га году, у той жа кнігарні, ён, добры палітык, напрарочыў вайну і шкадаваў, што якраз на гэткі час выпадае мне адбываньне салдатчыны. І ўжо ў лістападзе 1914-га году сустрэліся мы ў віленскім гошпіталі „Мішмерас Хойлем“, дзе я ляжаў цяжка паранены, з аскялёпкам нямецкае гранаты ў назе. Ня блізкі сьвет і мокрае надвор‘е, а Йван Луцкевіч даведаўся мяне пры першай магчымасьці, прынёс вінаграду, разгаманіў мяне, быццам дыхнуў сьвежай струёй няўмірушчага жыцьця.