Старонка:Памяці Івана Луцкевіча ў першые ўгодкі сьмерці яго (1920).pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Загадчык „Мішмерас Хойлема“ доктар Ром быў блізкі друг Івана Луцкевіча. Тут жа працавала мілесэрнаю сястрою і клала пад падушкі „Нашу Ніву“ нябожчыца Цётка, наша незабытная пясьнярка і рэволюцыянэрка Алёізія Пашкевічанка. Гэны гошпіталь быў наогул самы лепшы з усіх, якія відзіў я за час вайны; посьле-ж таго, як мяне даведаўся Іван Луцкевіч, я ляжаў там як у сваёй хаце пад апекай маткі і добра лепшаў. Прыехаўшы ў Вільню цераз чатыры з гакам гады, вясною 1919-га году, і зайшоўшы да Івана Луцкевіча, я ўвідзіў яго ў непараўнавана горшай хворасьці, чымся калісьці бачыў мяне ён. Хворы дужа ўзрадаваўся, што я прыехаў віленцам на помач, пачаў казаць пра нямецкую окупацыю, жаліцца. Жальба зьнямоглага байца сьціснула маё сэрца, хацелася плакаць, крычэць, праклінаць благую долю. Не паказаў я гэтага яму, як мне баліць, а толькі дзівіўся, чаму ён сам бядуець толькі ўсё аб справе і зусім не зважаець на свой блізкі канец. Да яго выезду ў Закапанае залучаў я на знамянітую ў нашым руху кватэру на Віленскай, 33, і заўсёды знаходзіў у хворага поўна гасьцей. Сюды вялі дарогі з усіх беларускіх устаноў Вільні; сюды ішоў кожды беларус, быўшы праездам ў Вільні сюды йшоў кожды паступовы грамадзянін краю, каб пагаманіць аб справах краю. Хворы ня мог улежаць спакойна, варушыўся, пачынаў горача гаварыці, і, што на узьдзіў, курыць, але страшны кашаль душыў яго і кідаў назад на падушку. З вялікай, нявымоўнай мукай у вачох хапаўся чалавек за грудзі і сьціхаў, а госьці спаміналі, што трэба разьвітацца, даць яму спакой. Ах, не шкадаваў сябе хворы, не шкадавалі яго адданыя справе госьці. Прыйшоў канец, страта адбілася на ўсей рабоце, і адсутнасьць кальнула пустымі вачыма с мых оптымістычных, найменей зьвязаных у рабоце з памершым.

М. Гарэцкі.

Вільня, 1920.


Апошні раз мы сустрэліся ў гарадзкім тэатры.

— Добры вечар!

— Добры… Як справы? Што новага?

— Нічога асаблівага, — кажу я. — Вось кульгаю патрошку па сваей пуцявінцы. Бяда толькі…