Старонка:Памяці Івана Луцкевіча ў першые ўгодкі сьмерці яго (1920).pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Першы раз увідзіў я Івана Луцкевіча ў пачатку жніўня 1913-га году ў віленскай беларускай квігарні на Завальнай, 7. У цёмным пакойчыку за крамаю, сярод усякае старадаўнае беларушчыны, рупліва і рухава нахіляўся ён над трэснутаю вазаю, меркаваў з вялікай любасьцю, як заляпіць шчэрбіну. Пачуўшы маё імя, адарваўся ад свайго інтарэсу, сказаў мне колькі дужа ласкавых слоў і зараз клапатліва зьвярнуўся да свайго чалавека ў справе здабывавьня паперы па чародны нумар „Нашае Нівы“. За паўмінуткі яго ўжо ня было: пабег да нейкага Папа, дзе спадзяваўся дастаць паперы напавер; бо меў з тым Папам якуюсь агульную прыгоду з часу рэволюцыі і пагромнага настрою ў Вільні. Тады Іван Луцкевіч быў здаровы і жыцьцерадасны чалавек. Дзьве асаблівасьці кінуліся мне ў вочы на беларус-