Старонка:Памяці Івана Луцкевіча ў першые ўгодкі сьмерці яго (1920).pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

целі, пачаў жаліцца на сэрца; тэмпэратура паднімалася да 40°; ён пачаў брэдзіць, яго мучылı галюцынацыі.

Гэтак, раз ён мне сказаў, што ў санаторыі памерла бабулька, пакінуўшая абраз работы Дюрэра, каторы прадаюць за тры тысячы карон.

— „Яго трэба канечна купіць, — непакоіўся ён і гаварыў усё аб гэтым, пакуль я не абяцалася прынесьці назаўтра нехватаўшую яму тысячу карон.

— „А я сягоньня бачыў Юліньку і Антона!“ — апавядаў ён другім разам. — «Яны вось тут сядзелі, і я гутарыў з імі… Але я ведаю, што іх няма“, — сумна дадаў ён: «гэта быў толькі брэд. Дрэнна са мной, — праўда, Ляля?»

— „Ды што вы: гэная слабасьць пяройдзе!“ — пацяшала я яго.

— „Але, але, доктар кажа гэтак сама!“ — падхапіў ён. — „Я скора папраўлюся, і на Каляды мы паедзем у Вільню. Ах, як мне хочацца ў Вільню! Што тамака чутно, — вестак няма? Яны, відаць, зусім забыліся аба мне“.

А ён ні аб кім не забываўся. Усім цікавіўся, ўсё памятаў, — да самае свае сьмерці жыў толькі «справай» і для «справы».

Як ужо ні хацелася яму бачыцца з братам, але падумае, падумае бывала і скажа:

— „Не, няхай ужо лепш не прыяжджае! Я ведаю: ён пасьля адгэтуль ня выедзе, а гэта будзе шкодна для ходу спраў“…

∗               ∗

Роўна за тыдзень да сьмерці Івана прыехала сястра мая, Юлінька. Якая гэта была радасьць для яго: ён і плакаў і сьмяяўся. Гэта было у сераду, 13-га, а ў другую сераду, 20-га жніўня, ён памер. Але гэтые апошніе сем дзён былі для яго гэткіе ясные і сонечные, гэткіе сьветлые і радасные. Аб сьмерці ён зусім забыўся. Наадварот: яго душу запоўніла жаданьне жыць, жаданьне шчасьця, і ëн усë думаў аб заслужоным адпачынку ў цішы і спакою недзе далёка далёка на ўзьбярэжжы сіняго паўднёвага мора аб ў высокіх гарах Швэйцарыі. Адно, што наводзіла на яго сум у апошніе дні, было вострае жаданьне бачыць некаторых блізкіх прыяцеляў, а перад усім брата. І якая-ж была яго радасьць, калі за пару дзён перад сьмерцю яго прыйшла