Старонка:Памяці Івана Луцкевіча ў першые ўгодкі сьмерці яго (1920).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ную Работніцкую Групу, ўрэшце паднімае думку аа утварэньні законспірованага „Беларускага Народнага Камітэту“, як галоўнага палітычнага цэнтру, і вельмі энэргічна працуе, як член яго. Яго-ж працай ладзіцца ў летку 1916 году „Беларускі Клюб“, каторы аднагалосна выбірае яго за свайго прэзаса. У сваіх плянах ён намячае арганізацыю і працу устаноў, якіе павінны абняць і здаволіць усе нацыянальные патрэбы беларусаў: ён разумее, што ўжо настаў час рэалізацыі, нацыянальных ідэалаў, якіе ён хаваў у душы праз усё сваё жыцьцё. Ен разумее такжа, што такая работа магчыма толькі ў тэй часьці Беларусі, якая ўжо вырвана з-пад старое няволі, — і вось чаму ён так энэргічна бароніць ідэю супольнага дзяржаўнага будаўніцтва з літвінамі, веручы, што тое ядро, якое будзе створана па гэты бок фронту, прыцягне да сябе і рэшту беларускіх зямель. Але тут як-раз яго палітычная концэпцыя увайшла ў колізію з нямецкай палітыкай:

Луцкевіч у 1916 г. ў Вільні — пад нямецкай окупацыяй.


Луцкевіч у 1916 г. ў Вільні — пад нямецкай окупацыяй.

імпэрыялістычная Нямеччына гатова была тварыць Літву на аснове знамянітага „Anlehnung an Deutschland“, — але Літву малую у складзе этнаграфічна-літоўскіх зямель з беларускай Віленшчынай і Горадзеншчынай. Падніманьне-ж справы адбудовы ўсяе Беларуска-Літоўскае дзяржавы ня ўходзіла ў нямецкіе пляны: на беларусаў нямецкіе палітыкі ўгледаліся як на „русскій народ“. І паскольку нямецкіе вучоные, часта прыяжджаўшые ў Вільню лічылі сваім абавязкам пабываць у беларускага архэолёга Ів. Луцкевіча,