Старонка:Памяці Івана Луцкевіча ў першые ўгодкі сьмерці яго (1920).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цыяналізм: думаючы, што ўдаецца дабіцца ў немцаў поўнае веры да польскае буржуазіі, як „ядзінага шчыра лойяльнага элемэнту“, і гэтак іграць першую скрыпку пры окупантах, палякі паслухалі хітрых нямецкіх рад і разьбілі няпрыемную для окупантаў установу, затамаваўшы ўсю працу яе. І не дарма Ів. Луцкевіч казаў на апошнім сходзе Камітэту: „Калі мы цяпер разыдзёмся, то ўжо больш зыйсьціся разам ня здолеем.“ Запраўды, немцы — ў мысьль старога прынцыпу „divide et impera“ — сваім фліртам то з палякамі, то пасьля з літвінамі так пасварылі ўсе нацыянальнасьці краю, што тые ўжо да канца окупацыі ня мелі сілы даць дружны адпор нямецкай прагавітасьці і рабункам.

Адначасна з работай В.-К. Абыватэльскага Камітэту, якая абнімала чыста гаспадарчые справы краю, Іван Луцкевіч арганізуе міжнацыянальную палітычную установу, якая мелася злучыць дэмакратычные элемэнты беларускіе, літоўскіе, жыдоўскіе і польскіе на аднэй палітычнай плятформе. Гэта — „Конфэдэрацыя Вялікага Князьства Літоўскага“, якая мела на мэці адбудову старой беларуска-літоўскай дзяржаўнасьці. Першы „унівэрсал,“ выданы Конфэдэрацыяй у чатырох мовах (у сьнежні 1915 году), напісаны быў Ів. Луцкевічам. Але і гэту работу хутка разьбівае нацыяналізм — гэтым разам літоўскі.

Адначасна, ня гледзячы на тое, што з чынных беларускіх нацыянальных працаўнікоў пад нямецкай окупацыяй не апусьцілі рук толькі лічаные адзінкі (браты Луцкевічы, „Цётка“), пачынае шыбка разьвівацца і беларуская нацыянэльная работа. Знаходзяцца новые маладые сілы. Ужо ў лістападзе 1915 году адкрываецца ў Вільні першая беларуская пачатковая школа, сьледам за каторай ў 1916 г. прыбывае яшчэ пяць. У сьвежні-ж 1915 г. з івіцыятывы і стараньнямі Ів. Луцкевіча і „Цёткі“ аткрываюцца беларускіе вучыцельскіе курсы, на каторых Ів. Луцкевіч выкладае пазнаньне роднага краю, захопліваючы курсантаў сваімі гарачымі, высокапатрыятычнымі лекцыямі. Як школьнай, так і ўсей эканамічнай работай у Вільні кіруе тады Беларускі К-т помачы пацярпеўшым ад вайны, адным з найбольш актыўных членаў каторага быў Ів. Луцкевіч. А ў тым жа часе гэны неўтамімы дзеяч працуе як скарбнік коопэратывы „Райніца“, арганізуе Беларускую Соцыяль-Дэмакратыч-