Старонка:Памяці Івана Луцкевіча ў першые ўгодкі сьмерці яго (1920).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Я Сваім быстрым і дальназоркім розумам ён адразу ацаніў утварыўшаеся палітычнае палажэньне. Яшчэ наперадодні прыходу немцаў ён пачаў энэргічна шырыць думку, што, калі окупанты знойдуць ў Вільні і грамадзянства арганізованае і аб‘яднанае, калі ўсе нацыянальнасьці згодзяцца хоць на гэты мамэнт зрабіць агульнае замірэньне, дык і адносіны окупацыйнае ўласьці да нашага краю будуць зусім інакшые: немцы баяцца толькі сілы і толькі з сілай рахуюцца. На гэтым грунце ўдалося згуртаваць дэмакратычные элемэнты беларускіе, літоўскіе, жыдоўскіе і часьцю польскіе, — і утвораная ініцыятыўная група прыступіла да конкрэтнае працы. На першым пляне стаяла мястовае самаупраўленьне: палова радных ужо была ўцякла ў Расею, і астаткаў Рады немцы зусім рацыянальна маглі ня прызнаць за правамочнае прадстаўніцтва насяленьня. Вось, і была паднята думка аб увядзеньні да Рады места Вільні (па свайму складу чыста польскай, бо радные-маскалі першые ўцяклі) дарогай кооптацыі прадстаўнікоў бязцэнзавых кругоў насяленьня — беларусаў, літвіноў, жыдоў і палякоў. Гэта маглобы здэмакратызаваць цэнзавую „думу“ і дало-бы голас усім нацыянальнасьцям. Мястовая Рада сперша на гэта прынцыпіяльна прыстала. Былі ўжо пададзены і кандыдаты дзеля кооптацыі (ў тым ліку ад беларусаў Іван Луцкевіч і Вінцэнт Сьвятаполк-Мірскі). Але ў апошні мамэнт нацыяналізм польскае буржуазіі пераважыў, і Рада адкінула гэты праект, спадзяючыся, што такім чынам палякі астануцца поўнымі гаспадарамі места. Дарэмная надзея! тое, чаго дэмакраты баяліся і што прарочылі, сталася: немцы Раду разагналі.

Другой спробай аб‘яднаньня ўсіх нацыянальнасьцей, у якой найбольш чынную ролю адыгралі беларусы, а ў тым ліку Іван Луцкевіч, было утварэньне Віленска-Ковенскага Абыватэльскага Камітэту. Хаця варункі, пастаўленые палякамі, былі крыўдные для ўсіх іншых нацыянальнасьцей (палякі жадалі для сябе палову месц), дзякуючы энэргіі Івана Луцкевіча ўдалося ўгаварыць „інародцаў“ пайсьці дзеля дабра краю на компроміс. Ів. Луцкевіч увайшоў у Камітэт ад беларусаў разам з двума другімі дэлегатамі і зразу заняў выдатнае месца сваёй энэргічнай працай у камісіях і на сходах Камітэту. На жаль, і гэту спробу аб‘яднаньня разьбіў польскі на-