Старонка:Памяці Івана Луцкевіча ў першые ўгодкі сьмерці яго (1920).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нічога, што чаравікі яго прапускаюць ваду, што локці працерліся і порткі абрындаліся: на гэта грошы шкада, — абы толькі было на справу! І ў такіх варунках, часта-густа па некалькі дзён без гарачае стравы, шукаючы кожын вечар новага начлегу, працаваў гэты чалавек цэлые гады, надрываючы сілы, губляючы здароўе….

У чэрвені 1908 году Іван Луцкевіч — „нелегальны“ — едзе ў Прагу Чэскую на ўсеславянскі зьезд пастуновых студэнтаў, кіруе тамака беларускай сэкцыяй і цьвёрда и сьмела — не аглядаючыся на магчымые для яго асобы пасьледзтвы — прад усей Эўропай, прад усім культурным сьветам дакарае нашых «валадароў» за іх палітыку щ адносінах да беларусаў: „Беларусы ў Празе — кажа ён з трыбуны — былі яшчэ 500 гадоў таму. Тады ў іх была багатая літэратура. У самой Празе яны надрукавалі па-беларуску Біблію. Па беларуску-ж надрукованы быў і Статут Літоўскі. Цяпер прайшло з таго часу 500 гадоў, і пра беларусаў ніхто ня знае: чыноўніцкая і панская гаспадарка зрабіла тое, што нямаш ня толькі ніводнай сярэдняй, але і ніводнай ніжэйшай народнай школы, дзе вучылі-бы па беларуску!….“.

Горача кахаючы свой народ, жадаючы забаспечыць яму правы гаспадара па яго зямлі, Іван Луцкевіч як у асабістых адносінах да людзей, так і ў палітыцэ быў заўсёды далёк ад вузкога нацыяналізму: ён разумеў, што культурнае і эканамічнае падняцьце беларускага народу цесна зьвязана з падняцьцем усяго краю. І ён гатоў быў працаваць поруч з усімі, хто йшоў гэтай-жа дарогай. Ен шукаў збліжэньня з усімі шчыра краёвымі элемэнтамі, ня гледзячы на тое, якой яны нацыянальнасьці. Добра ведалі яго польскіе дэмакраты: з яго ініцыятывы і пры яго грашавой дапамозе ў 1912 годзе быў закладзены ў Вільні краёвы польскі орган „Kurjer Krajowy“. Ведалі і тые палякі, якіе працавалі на навуковым грунці: калі ў 1910 годзе ладзілася „Towarzystwo Przyjaciół Nauk“, Іван Луцкевіч паклаў багата працы дзеля арганізацыі яго музэю, задэпоноваў у апошнім шмат сваіх рэчы і забраў іх назад толькі тады, калі ваенные прыпадкі пачалі пагражаць самому істнвавьню музэю. Добра ведаюць яго і жыды: з імі ёг сустракаўся на грунці то партыйнае работы, то выборчай агітацыі, — калі-ж у Вільні заснавалася жыдоўскае т-ва любіцеляў старасьвеччыны, ён задэпоноваў у музэі