Старонка:Памяці Івана Луцкевіча ў першые ўгодкі сьмерці яго (1920).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

колекцыі старасьвеччыны тые рэчы, якіе ня мелі вагі для Краю і для беларусаў. За яго грошы «Наша Ніва», адным з ідэйных кіраўнікаў каторае ён быў праз увесь час яе істнаваньня, выходзіла да апошніх дзён свайго жыцьця. Без яго помачы і чыннага ўчасьця не абходзіцца ні адно беларускае ідэйнае прадпрыемства — ці то хор беларускі, ці то тэатральная аружына, ці Муз.-Драм. Кружок, у якім ён — член Ураду, ці то закладзенае з яго-ж ініцыятывы выдавецтва, ці то падгатоўка выбараў у Дзяржаўную Думу. І на ўсё ён знаходзіў сілы і час: варочаючыся з падарожы з Пецярбурга, Варшавы, Львова, Кракава, ён пападаў на агітацыйны сход вучняў, адтуль — у холад і ў слоць кідаўся некуды ў глухую правінцыю ці то дзеля агітацыі, ці дзеля архэолёгічных досьледаў, пападаў у поўнай зьнямозе і з сім хворы да маткі ў Менск, а праз дзень-два быў ізноў у дарозе, ганяючыся за нейкім антыкам[1], ці за грашмі. Бывалі тыдні, калі з сямі дзён ён пяць правадзіў у вагоне.

У часе выборчай кампапіі да Трэйцяе Думы — ў восені 1907 году — браты Луцкевічы зрабілі спробу залегалізавацца ў Вільні: яны павялі кватэру і замэльдавіліся паводле сваіх уласных дакумэнтаў. Але праз два тыдні гэтай раскошы на іх кватэру была зроблена «ахранкай» аблава, і толькі дзякуючы шчасьліваму здарэньню гаспадары кватэры, ня быўшы ў той мамэнт у хаце, не папалі ў рукі паліцыі. Гэта прымусіла іх ізноў вярнуцца ў палажэньне «нелегальных», якое скончылася толькі пасьля „правалу“ віленскай ахранкі, папаўшай пад суд за правакатарскую работу, і пасьля поўнай зьмены служачых у ёй.

Ня гледзячы на гэту няўдачу, Іван Луцкевіч зусім не зьмяняе свайго спосабу жыцьця і працы Хаця праз два гады ён ня мае свайго кутка і начуе, дзе прыдзецца; хаця не адну ночку зімовую яму даводзіцца „прагуляць“ ходзячы навакол усяго места, — ён працуе, як і раней, і яго сабраньне старасьвеччыны ў памяшчэньні рэдакцыі „Нашае Нівы“ павялічаваецца з году ў год.

  1. Цікава адзначыць гэткі факт: даведаўшыся, што ў Кракаве ў аднаго з лідэраў P.P.S., Іодкі, ёсьць друкаваны па беларуску Літоўскі Статут, Ів. Луцкевіч, ня маючы магчымасьці атрымаць легальнай дарогай пашпарт, пераходзіць граніцу нелегальна і так-жа нелегальна варочаецца да краю з цэннай здабычай.